Гродна гэта адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі. Першая згадка пра горад датуецца на 1127 г.
Горад размешчаны на высокіх берагах каля ракі Нёман. Геаграфічны рэльеф надае незабыўную прыгажосць і веліч гэтым мясцінам. Гродна стаў важным горадам у Вялікім Княстве Літоўскім ужо ў часы князя Вітаўта, а таксама быў каханай рэзідэнцыяй уладара Рэчы Паспалітай Стэфана Баторыя.
Гродна гэта месца перасячэння мноства культур і народаў. Дзякуючы любові неабыякавых да яго людзей у ім з'явіліся ўнікальныя абʼекты, якія з часам сталі каштоўнасцю не толькі для жыхароў Беларусі, але і іншых нацый звязаных гістарычна з Гродна.