Тыя ж дакументы, якія былі пры ўездзе ў Беларусь: дакументы на машыну, страхоўка, адзін экзэмпляр дэкларацыі.
Падатак за выезд з Беларусі неабходна аплаціць у банку на мяжы або загадзя ў любым банку Беларусі. Плата фіксаваная і не залежыць ад колькасці чалавек у машыне. Кошт 37 BYN (~11 )
Не прымяняецца да матацыклаў
Выязджаючы з Беларусі, спачатку трэба праехаць на адмысловую стаянку каля мяжы, а потым ехаць на памежны пункт.
Не датычыцца памежнага пункту Прывалка BY / Райгардас LT
На відэа паказаны прыклад выезду аўтамабіля з Беларусі праз Бераставіцу BY / Баброўнікі PL